АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

КДБ пацьвердзіў затрыманьне былога дырэктара «Гомельтранснафты» і намесьніка кіраўніка Акадэміі навук

КДБ пацьвердзіў затрыманьне былога дырэктара «Гомельтранснафты» і намесьніка кіраўніка Акадэміі навук
21.02.2017
Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі пацьвердзіў учорашнія навіны пра затрыманьне былога генэральнага дырэктара прадпрыемства «Гомельтранснафта Дружба» Сяргея Сасноўскага і былога намесьніка старшыні прэзыдыюму Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімера Цімашпольскага.

Сасноўскі быў затрыманы на месцы злачынства ў час атрыманьня ад Цімашпольскага хабару ў асабліва буйным памеры — 5000 даляраў, сьцьвярджае КДБ. Іх абвінавачваюць адпаведна ў атрыманьні хабару (ч.3 арт. 430 КК РБ) і даваньні яго (ч.2 арт. 431).

Цімашпольскі, як піша КДБ, у 2015 годзе дамовіўся з Сасноўскім, каб той за незаконную ўзнагароду спрыяў адной з украінскіх кампаніяў у атрыманьні замовы на рамонтныя работы на нафтапровадзе Мозыр — Берасьце на 8 млрд недэнамінаваных рублёў. Якасьць паслуг, заяўляе КДБ, не адпавядала патрабаваньням беларускага заканадаўства.

Паводле вэрсіі КДБ, Сасноўскі суправаджаў рэалізацыю кантракту і забясьпечваў пералічэньне камэрцыйным структурам авансавых плацяжоў, а Цімашпольскі забясьпечваў атрыманьне гатоўкі і яе разьмеркаваньні між удзельнікамі злачыннай схемы.

КДБ паведамляе толькі пра двух затрыманых, лёс іншых магчымых удзельнікаў злачыннай схемы не агучваецца.

«Гомельтранснафта» называлася Мінфінам у ліку 10 самых прыбытковых акцыянэрных таварыстваў Беларусі сьледам за «Беларуськаліем», «Газпрам трансгазам» і Мазырскім НПЗ. Прадпрыемства фігуравала ў 2016 годзе ў «нафта-газавых войнах» Беларусі і Расеі — суседзі не маглі ўрэгуляваць тарыфы на транзыт расейскай нафты па трубах «Гомельтранснафты» і «Полацктранснафты».



Дата стварэння навіны 21.02.2017

Возврат к списку

cashback