АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Яўген Афнагель: Вулічная актыўнасць апазіцыі будзе нарастаць

Яўген Афнагель: Вулічная актыўнасць апазіцыі будзе нарастаць
17.02.2017
Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель распавёў у інтэрв'ю Charter97.org пра Маршы абураных беларусаў, які прайшоў у Менску.

- Калі сказаць коратка – я ганаруся сваім народам. Не бачыў такой колькасці людзей з Плошчы-2010. Апошнія акцыі не адрозніваліся сваёй шматлюднасцю, a сёння выйшла як мінімум некалькі тысяч чалавек . Адчуваю гонар за беларусаў, якія не сталі цярпець здзек з сябе.

Я ўпэўнены, што пасля сённяшняй акцыі, вулічны пратэст, вулічная актыўнасць апазіцыі будзе нарастаць, як снежны ком. Сёння я ўбачыў сотні новых асоб. І таму я ўпэўнены, што на Дзень Волі выйдуць тысячы чалавек. Галоўны вынік сённяшняй акцыі – перамога над страхам.

Сёння нават улада зразумела, што трэба размаўляць з апазіцыяй, трэба садзіцца за круглы стол. Але ўлады павінны спачатку спыніць рэпрэсіі супраць актывістаў і СМІ, даць магчымасць вярнуцца ў краіну палітыкам і, найперш, кандыдату ў прэзідэнты Андрэю Саннікаву. Улады павінны пачаць рэформы, інакш іх чакае не круглы стол, а галодныя бунты. Сёння мы паказалі, што мы моцныя.

Мы павінны рабіць упэўненыя крокі і прадаўжаць масавыя вулічныя пратэсты. А. Лукашэнка павінен ведаць: калі ён не пойдзе на дыялог, то яго зрынуць расейскія штыкі.


Дата стварэння навіны 17.02.2017

Возврат к списку