АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Прэзентацыя кнігі Ганны Севярынец «Дзень Святога Патрыка».

Прэзентацыя кнігі Ганны Севярынец «Дзень Святога Патрыка».
10.02.2017
9 лютага а 18 гадзіне ў межах Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-ярмаркі адбулась прэзентацыя кнігі «Дзень Святога Патрыка» пераможцы чацвёртага сезону літаратурнага конкурсу для аўтараў-пачаткоўцаў «Першая глава» Ганны Севярынец.

Пра кнігу
Эксперты міжнароднай моўнай камісіі прымаюць рашэнне прызнаць беларускую мову мёртвай, і зараз Марыне Дамейка патрэбна захаваць у спецыяльным архіве тое мастацтва, якое было створана на мёртвай мове. Што яна паставіць на паліцы спецхрану? Каго назаўжды выкіне з гісторыі? Якім чынам на мёртвай мове можна будзе зарабіць мільярды даляраў? Ці з’явіцца ў памерлай мовы шанец? Гісторыя любові — да мужчыны, да літаратуры, да краіны — якая, на жаль, не можа скончыцца добра.

Аб аўтары
Ганна Севярынец працуе настаўніцай рускай мовы і літаратуры. «Галоўны мой клопат, — кажа яна, — каб кожнаму, хто бярэ ў рукі кнігу, было цікава яе чытаць». Гэты клопат напоўніцу рэалізаваны ў кнізе «Дзень Святога Патрыка» — чытаць яго цікава.

Дата стварэння навіны 10.02.2017

Возврат к списку