АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Харчовыя войны Курапаты Выбары прэзідэнта Украіны Беларусь-Расія Выбары-2019 Забойства Паўла Шарамета

Бясплатныя курсы беларускай мовы МОВАВЕДА

 Бясплатныя курсы беларускай мовы МОВАВЕДА
08.02.2017
Шчаслівыя людзі гавораць па-беларуску!
Сябры, працягваецца набор на бясплатныя курсы беларускай мовы МОВАВЕДА
Сёлета гэта будзе трохмесячны, з 12-і заняткаў, моўны коўчынг. Калі хто не ведае, то коўчынг - гэта не проста навучанне, а вядзенне да канкрэтнага выніку.

Заняткі будуць не для тых, хто ўжо добра ведае мову і хоча стаць экспэртам. "Моваведа" - для тых людзей, хто ў паўсядзённым жыцці не гаворыць на мове, але хацеў бы пачаць свабодна на ёй размаўляць.

Таму ў нас вынікам будзе тое, што чалавек праз тры месяцы пачне свабодна гаварыць па-беларуску. А пры жаданні - яшчэ і думаць, і бачыць беларускамоўныя сны.

Гэта ўжо дзясяты, юбілейны, сезон (першы адбыўся дзевяць год таму).

Як будзе праходзіць коўчынг?
Мінімум тэорыі. 
Максімум практыкі. 
Шмат інтэрактыву.

Заняткі вядуть прафесійныя філолагі. Ці варты гэты коўчынг? Можаце пачытаць сведчанні некаторых людзей, якія ўжо перайшлі на беларускую дзякуючы нам. Яны вось тут: movavieda.by.

Дарэчы, напрыканцы 2016 пра курсы, як прыклад паспяховага моўнага навучання, напісала самая ўплывовая нямецкая газета – Frankfurter Allgemeine. Для загалоўку вялікага артыкула пра Беларусь журналісты ўзялі слоган "Моваведы": “Шчаслівыя людзі гавораць па-беларуску!”

Заняткі пачынаюцца ў найбліжэйшы аўторак, 7 лютага а 19.00. Будуць праходзіць раз на тыдзень. Месца - вул. Прытыцкага, 2, корпус 1, салон масажнага абсталявання "Нуга Бест".

Яшчэ раз нагадаю, што коўчынг бясплатны. Мы запрашаем усіх, хто хоча пачаць свабодна размаўляць па-беларуску.




Дата стварэння навіны 08.02.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку