АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Моладзь БНФ патрабуе забараніць Жырыноўскаму ўязджаць у Беларусь

Моладзь БНФ патрабуе забараніць Жырыноўскаму ўязджаць у Беларусь
05.02.2017
Актывіст Моладзі БНФ з Брэста Максім Солад звярнуўся ў МУС РБ з патрабаваннем даць прававую адзнаку выказванням Жырыноўскага, а таксама разглядзець пытанне аб забароне ўезда Ўладзіміру Жырыноўскаму ў Рэспубліку Беларусь.

Актывіст Моладзі БНФ з Брэста Максім Солад звярнуўся ў МУС РБ з патрабаваннем даць прававую адзнаку выказванням Жырыноўскага, а таксама разглядзець пытанне аб забароне ўезда Ўладзіміру Жырыноўскаму ў Рэспубліку Беларусь.

У сродках масавай інфармацыі прагучала заява дэпутата Дзярждумы Ў.Жырыноўскага, якая пасягае на тэрытарыяльную цэласнасць РБ:

«Што хоча Лукашэнка? Асобную дзяржаву, але цэны няхай будуць унутрырасійскімі. З якой нагоды? Тады давайце вы будзеце часткай нашай дзяржавы».

«Я звярнуўся да Міністэрства унутраных спраў з патрабаваннем даць прававую адзнаку выказванням Жырыноўскага, бо такое выказванне прагучала з вуснаў дэпутата дзярждумы РФ», — кажа Максім Солад.

Таксама актывіст з Брэста папрасіў разглядзець пытанне аб забароне ўезду Ўладзіміру Жырыноўскаму ў Рэспубліку Беларусь, бо, як ён лічыць, такія выказванні з вуснаў Жырыноўскага гучаць ужо не першы раз у бок нашай краіны і мы павінны адэкватна рэагаваць на дадзеныя выпадкі, калі жадаем паважаць сябе як народ і сваю краіну.

«На жаль, такія выказванні з боку прадстаўнікоў расійскай улады гучаць ужо не першы раз, але наша краіна ніяк не рэагуе на гэта і дазваляе публічна розным маргіналам прыніжаць нашу краіну і пасягаць на тэрытарыяльную цэласнасць Рэспублікі Беларусь», — адзначае кіраўнік лідскай арганізацыі Моладзь БНФ Аляксей Маркевіч.

«Мы лічым вельмі важным рэагаваць на дадзеныя выпадкі, каб паказаць нашу рашучасць абараняць тэрытарыяльную цэласнасць і незалежнасць Рэспулікі Беларусь», — перакананы сябра Рады Моладзі БНФ Мікіта Краснакуцкі.

«Негледзячы на адказ МУС РБ мы будзем і надалей рабіць усё дзеля таго, каб абараніць незалежнасць і суверэнітэт нашай краіны. Кожны мусiць зразумець, што наша краіна з'яўляецца самастойнай і толькі беларускі народ можа вырашаць куды яму ісці і што рабіць. Мы з радасцю чакаем гасцей у нашай краіне, але вельмі важна, каб госці не забывалі, што яны госці», — лічыць намеснік кіраўніка Моладзі БНФ Аляксей Дарашэнка.


Дата стварэння навіны 05.02.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку