АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Увага! Важнае паведамленне!

У кожнага чалавека ёсць свая версія існавання ідэальнага свету. Для тых, хто ствараў і падтрымлівае сайт «Беларускі партызан», базавая каштоўнасць сусветнага парадку і чалавечага жыцця - свабода слова і распаўсюджванне інфармацыі. Бог - не ў сіле, Бог - у праўдзе!


Гэты сайт - асабістая ініцыятыва журналістаў, якія жывуць у Мінску і якія з'ехалі ў іншыя краіны. «Беларускі партызан» існуе з лістапада 2005 года. Над сайтам працуюць журналісты, дызайнеры, праграмісты і пісьменнікі з Беларусі, Расіі, Польшчы, Германіі і Чэхіі. Мы не палітыкі, не рэвалюцыянеры і не партыйныя прапагандысты. Мы проста імкнемся стварыць прастору для свабоднага і адкрытага абмену інфармацыяй. Сайт пастаянна развіваецца і ўдасканальваецца, дзякуючы ўдзелу вялікай колькасці неабыякавых людзей.


Гэта - народны сайт. Мы хочам ведаць праўду аб тым, што адбываецца ў Беларусі і навокал, мы абараняем сваё права расказваць гэтую праўду і права людзей атрымліваць аб'ектыўную інфармацыю. Кожны чытач можа ператварыцца ў аўтара «Беларускага партызана», варта толькі даслаць інфармацыю пра падзеі, сведкам якіх Вы сталі, або падзяліцца з людзьмі сваім меркаваннем аб сучаснай сітуацыі.


Сайт абнаўляецца штодзённа. Стужка навінаў у раздзелах «палітыка», «эканоміка», «грамадства» і «спорт» дапаўняецца каментарыямі вядомых журналістаў, палітыкаў ці грамадскіх дзеячаў. Акрамя таго, на сайце ёсць некалькі дапаможных раздзелаў: «кнігі», «мультфільмы» і «народная гЫсторЫя». Тут мы збіраем кнігі, сатырычныя апавяданні і займальныя сюжэты, якія нам спадабаліся. Калі ў вас узнікнуць цікавыя ідэі, мы будзем радыя ўвасобіць іх у жыццё разам.


На нашым сайце ёсць старонка БЛОГІ, дзе вядомыя беларусы пакідаюць свае каментары на злабадзённыя тэмы. Яны публікуюць іх без усялякай сувязі з рэдакцыяй. Гэта іх асабістая пазіцыя, якая можа не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.


Вы можаце пакідаць свае каментары пад артыкуламі, выкарыстоўваючы сэрвіс livejournal.com. Для пачатку завядзіце там сабе акаўнт, а потым ужо пішыце на наш сайт. Аднак звяртаем вашую ўвагу на тое, што «Беларускі партызан» не нясе адказнасць за змест дзённікаў карыстальнікаў www.livejournal.com, бо згодна з «карыстальніцкім пагадненнем», якое размешчанае па адрасе: http://www.livejournal.com/legal/tos-russian-translation.bml, усе маёмасныя правы на змест дзённіка цалкам належаць аўтару. Змест дзённіка друкуецца выключна пад яго адказнасць. Адпаведна, «Беларускі партызан» ні пры якіх умовах не нясе адказнасць за любы магчымы ўрон, уключаючы, але не абмяжоўваючыся, рэальным уронам у выглядзе штрафаў, прызначаных да спагнання судовымі органамі і г.д., а таксама выпушчанай выгадай, у выглядзе страты дадзеных або якіх-небудзь іншых нематэрыяльных стратаў, урону рэпутацыі і нанясення урону гонару і годнасці і г.д.


Чытайце «Беларускі партызан», пішыце «Беларускаму партызану» і будзьце шчаслівыя!


Рэдакцыя сайта