Саўл намысліў ліхое Давіду 16.12.2018

2. І сказаў яму Ёнатан: не, ты не памрэш; вось, бацька мой ня робіць ні большае, ні меншае дзеі, не адкрыўшы вушам маім; навошта ж бо бацьку майму хаваць ад мяне гэтую дзею? гэтага ня будзе.
3. Давід прысягаў і казаў: бацька твой добра ведае, што я здабыў упадабаньне ў вачах тваіх, і таму гаворыць сам у Сабе: «хай ня ведае пра тое Ёнатан, каб не засмуціўся, але жывы Гасподзь і жывая душа твая! адзін толькі крок паміж мною і сьмерцю,»
4. І сказаў Ёнатан Давіду: чаго жадае душа твая, я зраблю табе.
5. І сказаў Давід Ёнатану: вось заўтра малады месяц, і я павінен сядзець з царом за сталом; але адпусьці мяне, і я схаваюся ў полі да вечара пасьлязаўтра.
6. Калі бацька твой спытаецца пра мяне, ты скажы: Давід адпрасіўся ў мяне схадзіць у свой горад Віфляем, бо там гадавое ахвярапрынашэньне ўсяго роду ягонага.
7. Калі на гэта ён скажа: «добра», дык мір рабу твайму; а калі ён угневаецца, дык ведай, што ліхое намысьліў ён.
(Першая Царстваў 20:2-7)
27. Настаў і другі дзень маладзіка, а месца Давідава заставалася незанятае. Тады сказаў Саўл сыну свайму Ёнатану: чаму сын Ясэеў ня прыйшоў на абед ні ўчора, ні сёньня?
28. І адказаў Ёнатан Саўлу: Давід адпрасіўся ў мяне ў Віфляем:
29. ён казаў: «адпусьці мяне, бо ў нас у горадзе родавае ахвярапрынашэньне, і мой брат запрасіў мяне; дык вось, калі я знайшоў дабраславеньне ў вачах тваіх, схаджу я і пабачуся са сваімі братамі»; таму ён і ня прыйшоў на абед да цара.
30. Тады моцна ўгневаўся Саўл на Ёнатана і сказаў яму: сыне нягодны і непакорлівы! хіба я ня ведаю, што ты сябраваўся з сынам Ясэевым на сорам сабе і на сорам маці тваёй!
31. бо ўсе дні, пакуль сын Ясэеў будзе жыць на зямлі, ня ўстоіш ні ты, ні царства тваё; цяпер жа пашлі і прывядзі яго да мяне, бо ён асуджаны на сьмерць.
32. І адказаў Ёнатан Саўлу, бацьку свайму, і сказаў яму: за што забіваеш яго? што ён зрабіў?
33. Тады Саўл кінуў дзіду ў яго, каб забіць яго. І Ёнатан зразумеў, што бацька ягоны рашыўся забіць Давіда.
(Першая Царстваў 20:27-33)

Закон 22. Выкарыстоўвай тактыку капітуляцыі: ператвары слабасці ў сілу. 1 04.11.2018

Фармуліроўка закона

Калі вы больш слабы, ні ў якім разе не змагайцеся дзеля гонару. Замест гэтага капітулюйце. Капітуляцыя дасці вам час на тое, каб акрыяць, час, каб змучыць і раззлаваць, час, каб дачакацца, пакуль іхняя магутнасць знікне. Не давайце яму задавальнення схапіцца з вамі і перамагчы — капітулюйце раней за гэта. Зрабіце капітуляцыю інструментам улады.

Роберт Грын, ”48 законаў улады“. Паводле кнігі, якая перакладзена выдавецкім домам «Рипол классик»

У сучасным грамадстве кожны мусіць адказваць за свае словы 27.10.2018

Адзін са сродкаў уплыву на грамадзян - мова варожасці. Менавіта яна ёсць небяспекай для суверэнітэту. Малады Фронт заклікае збіраць факты праявы падобнага інструменту ўплыву. Прозвішчы людзей, назвы арганізацый і выяўленыя доказы мовы варожасці дасылайце на пошту y.vascovitch@gmail.com.
Читать дальше...

Мой адказ на пытанне аб забароненых для жанчын прафесіях 02.09.2018

Не люблю ніякіх ідэалогій. Яны робяць у людскіх галовах блытаніну. Вось напрыклад, камуніст з лёгкасцю заб’е капіталіста толькі за тое, што той бачыць некаторыя пытанні дзяржаўнага кіраўніцтва і сацыяльнага строю па-іншаму. Таксама і наадварот. І тут галоўную ролю граюць не ўчынкі канкрэтнага чалавека, а яго прыналежнасць да ідэалагічнай групы. Суадносна, у такім выпадку адказнасць за ўчынкі перакладаецца з асобы на абстракцыю.

Читать дальше...

У Бабруйску адбылося абмеркаванне барацьбы з імперыялізмам 16.08.2018

У Бабруйску адбылося паседжанне «маладафронтаўскага» антыімперскага «Клуба Яна Хадкевіча». Прайшло яно якраз 27 ліпеня — на дзень 28-й гадавіны прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР. Тэмай мерапрыемства стала «Барацьба супраць імперыялізму». Прысутнічалі сябры розных арганізацый.
Читать дальше...

Тэрыторыя Курапатаў павялічылася на 3,3 гектара 12.08.2018

Месяц таму Мінкульт даў адказ на наш калектыўны зварот наконт павелічэння ахоўнай зоны Курапат. Апрача ўсяго, там значыцца, што «тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці <…> павялічана больш чым на тры гектары». Таму ўзніае лагічнае пытанне: што далей?
Читать дальше...

Беларусь фарміруе вобраз Слугі 27.07.2018

Давялося неяк прачытаць у аднаго філосафа, што ў падмурку геапалітыкі ляжыць дзяленне ўсіх дзяржаў і культур на два тыпы — сухапутныя і марскія. І ад гэтага пастулату сп. Дугін (а гэтая выснова ўзятая менавіта з яго кнігі) будуе ўсе свае разважанні. Але я дазволю сабе не пагадзіцца з гэтым.
Читать дальше...

Як старшыня Маладога Фронту, прашу прабачэння за выказванні Сяргея Пальчэўскага 05.07.2018

Вітаю, шаноўнае спадарства!

Пішу, каб папрасіць у вас прабачэння. Зусім нядаўна сябра Сойму Маладога Фронту Сяргей Пальчэўскі неабачліва выказаўся наконт удзельнікаў канцэрту «Наш дзень». Гэтыя словы шмат каго абразілі. А з прычыны таго, што я з’яўляюся старшынём МФ, то і адказнасць за падобныя ўчынкі маладафронтаўцаў ляжыць на мне.
Читать дальше...

Часы мяняюцца. Ідэалогіі перашкаджаюць грамадству 06.06.2018

Амаль чвэрць стагоддзя ў Беларусі ідзець неспынная барацьба. Актыўнае грамадства супрацьстаіць дзеючай уладзе. Пераможцам, аднак, у большасці выпадкаў становяцца тыя, хто на вяршыні. На маю думку, уся справа ў ідэалогіях.
Читать дальше...

Шмат пакліканых, ды мала выбраных 06.05.2018

16. А Ён сказаў яму: адзін чалавек зладзіў вялікую вячэру і склікаў многіх;
17. і калі настаў час бяседы, паслаў раба свайго сказаць запрошаным: ідзіце, бо ўжо ўсё гатова.
18. І пачалі ўсе, як бы змовіўшыся, перапрашацца. Першы сказаў яму: я купіў зямлю, і мне трэба пайсці і агледзець яе; прашу цябе, прабач мне.
19. Другі сказаў: я купіў пяць пар валоў і іду выпрабаваць іх; прашу цябе, прабач мне.
20. Трэці сказаў: я ажаніўся і таму не магу прыйсці.
21. І вярнуўшыся, раб той данёс пра гэта гаспадару свайму. Тады, угневаўшыся, гаспадар дома сказаў рабу свайму: ідзі хутчэй па вуліцах і завулках горада, і прывядзі сюды ўбогіх, калекаў, кульгавых і сляпых.
22. І сказаў раб: спадару! зроблена, як загадаў ты, і яшчэ ёсць месца.
23. Гаспадар сказаў рабу: ідзі па дарогах і ўздоўж платоў і ўгавары прыйсці, каб напоўніўся дом мой;
24. бо кажу вам, што ніхто з тых запрошаных ня з'есць маёй вячэры: бо шмат пакліканых, ды мала выбраных.
(Паводле Лукаша 14:16-24)
Читать дальше...

Што значыць блакіроўка «Хартыі» 12.02.2018

Блакіроўка «Хартыі-97» з’яўляеца доказам запалоханасці ўладаў. Такія крокі насцярожваюць: няўжо зноў рэпрэсіі? Дый фармулёўка мае пэўны сімвалізм. Парушэнне артыкула 38 (!) закона «Аб сродках масавай інфармацыі».
Читать дальше...

Якія выбары? Вы ў Беларусі 12.02.2018

Ужо заўтра, 13 лютага, пачынаецца працэс выбараў. Аднак Малады Фронт мяркуе, што гэта чарговая фальсіфікацыя. Нават калі кагосьці з апазіцыянераў і прызначаць, гэта роўна нічога не зменіць.
Читать дальше...

Маладафронтаўцы робяць #добрыясправы 11.02.2018

Пад такім хэштэгам #добрыясправы маладафронтаўцы робяць дабро. Нагадаем, што ў студзені прайшоў наш дабрачынны спектакль. На ім былі сабраныя сродкі для дзіцячага дому. Але ж збор на гэтым не скончыўся…

Читать дальше...

Прэч ідэалогію з яе ідэолагамі 30.01.2018

У ХХ-м стагоддзі ідэалогія праявіла сябе, як варожая з’ява. Менавіта тады выкрылася ўся сутнасць падзелу людзей па розных прызнаках. «Калі ты ліберал/кансерватар, нам не па дарозе». Прыкладна такім чынам дзейнічае ідэалогія. Чаму гэта дрэнна? Як пазбегчы ідэалагізацыі?..
Читать дальше...

Першая афіцыйная прамова старшыні Маладога Фронта Яўгена Глаголеў-Васьковіча 15.01.2018

Шаноўнае спадарства! Мы маем цярплівасць і ўмеем слугаваць. Разам мы можам змяніць свет да лепшага. Для дэмакратычнага згуртавання Беларусі надышлі цяжкія часы. Бо наш шлях да дабрабыту Айчыны зацягнуўся. Мы вельмі безадказна ставіліся да свайго паклікання. Доўгі час мы лічылі сябе галоўнаю меркаю каштоўнасцяў нашага народу. І пры гэтым забываліся на сваё слугаванне. Мы празмерна жадалі атрымаць дарунак за сваю прынцыповую палітычную пазіцыю. Але мы забыліся пра пошук славы, гонару й бессмяротнасці ў добрых дзеях. Аднак мы ведаем, што выпрабаванне робіцца цярплівасцю. А цярплівасць павінна мець дасканалае дзеянне. Тады мы будзем дасканалымі ва ўсёй паўнаце, без нікай пахібы. Толькі так мы пераможам.
Читать дальше...

«Бардзюр, што Эвэрэст» 10.04.2017

Бабруйскія актывісты «Нашага Дому» правялі пэрфоманс «Бардзюр, што Эвэрэст». Яны прайшлі зь дзіцячым вазком з пункту «А» ў пункт «Б». А гэта значыць — ад прыпынку «18-ая школа», што на Менскае вуліцы, да гарадзкое бальніцы імя Марзона.

Читать дальше...
Страницы: 1
Читать другие новости

Яўген Васьковіч