АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Хакеісты мінскага "Дынама" разгромна прайгралі "Аўтамабілісту"

Хакеісты мінскага "Дынама" ў чэмпіянаце КХЛ разгромна прайгралі "Аўтамабілісту" з Екацярынбурга — 0:4 (0:3, 0:1, 0:0). 

Аўтсайдэр канферэнцыі "Захад" не здолеў арганізаваць барацьбу ў паядынку з лідарам канферэнцыі "Усход". Матч прайшоў у пятніцу на "Чыжоўка-Арэне". Адзначым, што  ў складзе мінчукоў дэбютаваў амерыканскі абаронца Джонатан Блум.

Гэта ўжо другое паражэнне ад часу, калі галоўным трэнерам дынамаўцаў стаў Андрэй Сідарэнка. У панядзелак, 19 лістапада, мінскае "Дынама" згуляе ў Хабараўску з мясцовым "Амурам", пачатак у 12:30 паводле беларускага часу.

euroradio.fm
12:00 17/11/2018


Загрузка...
Загрузка...