АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Брамнік Дзмітрый Мільчакоў падпісаў кантракт з ХК "Дынама-Мінск"

Брамнік Дзмітрый Мільчакоў падпісаў пробны кантракт з ХК "Дынама-Мінск", інфармуе сайт hcdinamo.by.

У сталічны клуб ён вяртаецца ўжо другі раз. Мільчакоў выступаў за "Дынама" ў 2013-2016 гадах, але правёў толькі 42 матчы. У апошнія два сезоны брамнік быў у складзе мінскага "Юнацтва". Ён згуляў 30 матчаў, адбіваў 92,2% кідкоў, прапускаў у сярэднім 2,28 шайбы за гульню.

Дзмітрыю Мільчакову 32 гады. Ён — гулец нацыянальнай зборнай Беларусі.

Таксама з мінскім "Дынама" падпісаў пробны кантракт 20-гадовы цэнтральны нападаючы Андрэй Бялевіч, які ў мінулым сезоне выступаў за "Дынама-Маладзечна".

 euroradio.fm
11:25 11/07/2018


Загрузка...
Загрузка...