АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Афіцыйна: Крышціяну Раналду перайшоў з "Рэала" ў "Ювентус"

Крышціяну Раналду перайшоў з мадрыдскага "Рэала" ў турынскі "Ювентус". Раней былі чуткі, а цяпер пра гэта паведамляецца афіцыйна. Іспанскі клуб аб'явіў пра пераход у аўторак. Адзначаецца, што футбаліст сам звярнуўся да кіраўніцтва "Рэала" з просьбай ухваліць трансфер (кантракт з клубам быў дзейны да 2021 года). Па некаторых звестках, Раналду прадалі за 100 мільёнаў еўра.


Крышціяну Раналду 33 гады. Да 2003 года ён гуляў на радзіме, у Партугаліі. Пасля былі 6 гадоў у складзе "Манчэстар Юнайтэд". У 2009-м ён перайшоў у мадрыдскі "Рэал" за рэкордную суму ў памеры 93,4 млн еўра. Раналду — чэмпіён Еўропы 2016 года ў складзе зборнай Партугаліі, ён — пяціразовы ўладальнік "Залатога мяча".

Развітальная заява Раналду з'явілася на сайце "Рэала". Ён просіць фанатаў зразумець яго рашэнне і анансуе пачатак новага этапу ў жыцці, перадае Еўрарадыё.


19:41 10/07/2018


Загрузка...
Загрузка...