АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Дачка Васіля Жарко — дырэктарка модных салонаў прыгажосці

Віцэ-прэм'ер Васіль Жарко застаецца ўскосным удзельнікам буйнога разбіральніцтва — затрыманыя дзясяткі высокапастаўленых медыкаў, аднак ён, колішні міністр аховы здароўя, застаецца на свабодзе.

 


Дачка Васіля Жарко — дырэктарка модных салонаў прыгажосці

«Наша Ніва» расказвае пра сям'ю ўплывовага чыноўніка.

 

У 1980-ыя Васіль Жарко пабраўся шлюбам з Надзеяй — начальніцай драгічынскай крамы. Разам яны жылі ў Брэсце, пасля перабраліся ў Мінск. Зараз ёй 68 гадоў.

 

У сям’і Васіля і Надзеі Жарко адна дачка. Вользе 28 гадоў. Яна скончыла факультэт міжнародных адносінаў БДУ, праз год выйшла замуж, цяпер гадуе сына і дачку.

 

  

Вольга Разгонава — дырэктарка сеткі салонаў прыгажосці Pastelle Salons. Гэтыя цырульні знаходзяцца ў гандлёвых цэнтрах «Тытан» і «Замак», а таксама ў гатэлі «Марыёт».

 

Жаночая стрыжка доўгіх валасоў з укладкай тут можа каштаваць да 80 рублёў. Столькі ж можна заплаціць і за мужчынскую стрыжку.

 

Сетка салонаў мае дачыненне да латвійскага бізнэсу, які заснаваў яе муж, 39-гадовы Руслан Разгонаў (Ruslans Razgonovs).

 

«Яго стварылі два на той час маладыя прафесіяналы — Руслан Разгонаў і Эдгар Заблоцкі. Для таго, каб рэалізаваць назапашаны вопыт, шматлікія задумкі і велізарны патэнцыял майстрам бракавала толькі аднаго — сустрэць адзін аднаго. Калі гэта адбылося, агульнае бачанне развіцця індустрыі моды і жаданне падарыць людзям максімальную свабоду рэалізацыі іх ідэй, дазволіла сябрам неўзабаве стаць яшчэ і партнёрамі — у 2005 годзе Руслан і Эдгар адкрылі першы салон Pastelle», — расказваецца на сайце кампаніі.

 

Некалькі месяцаў таму Вольга Разгонава атрымала ў падарунак ад бацькоў апартаменты ў Драздах — кватэру плошчай больш за 120 квадратных метраў. Гэта падзея супала па часе з тым, што за Нацыянальнай бібліятэкай скончылася будаўніцтва сямейнага катэджа плошчай каля 500 квадратных метраў.

09:16 12/07/2018


Загрузка...
Загрузка...