АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Затрыманага ў Расіі беларускага анархіста адпусцілі на свабоду. Яго чакае дэпартацыя

Як стала вядома belsat.eu ад паплечнікаў анархіста, Арцёма Маркіна сёння адпусцілі з ізалятару ў Цвярской вобласці.

Расійскія ўлады прадпісалі яму пакінуць тэрыторыю краіны да 13 ліпеня, бо той нібыта «уяўляе пагрозу нацыянальнай бяспецы». Калі канкрэтна Маркін вернецца на радзіму – пакуль невядома.

Мікола Дзядок распавёў belsat.eu, што сілавікі абвінавацілі Маркіна ва «ужыванні наркотыкаў», бо той адмовіўся праходзіць медычны агляд пры затрыманні.

– Арышт фактычна адбыўся за тое што ён адмовіўся размаўляць з ФСБшнікамі. І што яны тады зрабілі? Павезлі яго на агляд у лякарню. Ён адмовіўся ад агляду і яму далі адміністратыўны артыкул «ужыванне наркотыкаў». У такім выпадку гэты артыкул «лепіцца» аўтаматам, – патлумачыў Дзядок.

Паводле часткі 1 арт. 6.9 КоАП РФ, калі чалавек адмовіўся ад агляду, гэта дае падставы меркаваць, што ён ужываў псіхатропныя рэчывы. Санкцыя – штраф або арышт да 15 содняў.

***

Нагадаем, Арцёма Маркіна затрымалі супрацоўнікі ФСБ 8 ліпеня падчас навуковай канферэнцыі «Прамухінскія чытанні» у Таржку Цвярской вобласці. Пазней стала вядома, што Маркін быў неўязны ў Расею, прычына забароны на ўезд пакуль невядомая. У ізалятары да беларуса не пускалі адваката.



17:28 11/07/2018


Загрузка...
Загрузка...