АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Хто ніжэй за ўсіх прагнуўся: ТОП нізкапаклонства выказванняў пра Лукашэнку

Расійскі алігарх Міхаіл Гуцарыеў назваў рашэнне Лукашэнкі па праекце ІТ-геніяльным. Хто яшчэ з вядомых людзей ліслівіў Лукашэнкі?

Хто ніжэй за ўсіх прагнуўся: ТОП нізкапаклонства выказванняў пра Лукашэнку
Нагадаем, у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» Міхаіл Гуцарыеў заявіў аб праекце ІТ-краіны: «Усё зрабіў Аляксандр Рыгоравіч, я быў толькі камунікатарам. Гэта была яго ідэя, гэта ён так вырашыў. Рашэнне было дзёрзкім і смелым, геніяльным».

Аднак вядома, што прадстаўнікі ІТ-сферы лабіравалі гэты праект доўгі час, пакуль не дамагліся ад уладаў згоды.

Вядомыя людзі нярэдка ліслівяць Лукашэнка. Хто ж адзначыўся на гэтай ніве больш за ўсё?

Сумар: Лукашэнка ледзь-ледзь вышэй за Бога

Мабыць, ніхто не пераплюне экс- "губернатара" Брэсцкай вобласці Канстанціна Сумара. Знакамітая фраза была сказана ім на нарадзе ў 2004 годзе, дзе абмяркоўваўся ход сельскагаспадарчых работ, падчас дыялогу з Лукашэнкам:

Сумар: Я не хацеў бы з Богам спрачацца, паважаны Аляксандр Рыгоравіч. Вы ж бачыце, якое надвор'е.

Лукашэнка: Я ж не Бог.

Сумар: Вы трохі вышэй!

У не менш юрлівым "прагіне" ўжо ў 2010 годзе неўзабаве пасля прэзідэнцкіх выбараў-2010 і брутальнага разгону тысяч пратэстуючых на плошчы Незалежнасці ў Мінску Сумар прапанаваў паставіць у Брэсце прыжыццёвы помнік Лукашэнку "за праграму адраджэння сяла".

Хто яшчэ адзначыўся на гэтай ніве, успамінае udf.by

12:24 10/07/2018


Загрузка...
Загрузка...