АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Пешаходны пераход коштам больш за 20 тыс. долараў з’явіўся ў Віцебску

У Віцебску з’явіўся першы святлодыёдны пешаходны пераход. Кошт навінкі – 41 тысяча рублёў.

1 из 3
Святладыёдная «зебра» ўяўляе з сябе дзве чатырохметровыя лініі, якія мяняюць свой колер у залежнасці ад сігналу святлафора. Пераход усталявалі ў самым цэнтры гораду – па дарозе ад Летняга амфітэатра да кавярні «Бульбяная». Новы абʼект змантавалі акурат перад Славянскім базарам, які афіцыйна распачнецца 12 ліпеня. Усе работы праводзіліся за кошт мясцовага бюджэту і абышліся гораду ў 41 тыс. рублёў, перадае "Белсат".

Варта заўважыць, што на скрыжаванні вуліцы Леніна і праспекта Фрунзе знаходзяцца чатыры пераходы, аднак святлодыёдным зрабілі толькі адзін з іх.

08:39 12/07/2018


Загрузка...
Загрузка...