АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Скандал у Польшчы: невядомыя будуюць у Пушчы 15-павярховы замак

На тэрыторыі Нотецкой пушчы (гэта вялікі лясны масіў каля Познані) знайшлі будоўлю гіганцкага замка ў ахоўнай зоне, піша выданне money.pl.

Будоўля знаходзіцца на беразе аднаго з азёр на тэрыторыі, якая ўваходзіць у праект «Натура 2000». «Натура 2000» — гэта шэраг ахоўных зон па ўсёй Еўропе, на якіх знаходзяцца рэдкія жывёлы і расліны.

І вось зараз на такой тэрыторыі расце вялікі замак, у якім будзе 15 паверхаў — адзін з іх падземны — і 46 пакояў. Ён разлічаны на 97 гасцей і 10 чалавек абслуговага персаналу.

Чыноўнікі запэўніваюць, што на папуляцыю птушак, якія жывуць на тэрыторыі, будынак і яго інфраструктура не паўплываюць. Аднак незалежныя эколагі і прэса ў шоку.

Таксама невядома, хто менавіта валодае замкам. Журналісты шукаюць гаспадара будоўлі і нават маюць некалькі версій, але дакладных варыянтаў пакуль няма.


10.07.2018 18:21


Загрузка...
Загрузка...


cashback