АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

З пячоры ў Тайландзе выратавалі яшчэ трох падлеткаў

З полузатопленнай пячоры ў Тайландзе эвакуіравалі яшчэ трох падлеткаў. Пра гэта паведамляе CNN са спасылкай на крыніцу сярод удзельнікаў выратавальнай аперацыі.

У пячоры застаецца адно дзіця і трэнер. Плануецца, што іх таксама эвакуююць да канца дня 10 ліпеня, перадае  meduza.io

Нагадаем, 12 падлеткаў з футбольнай каманды «Вяпрук» і іх трэнер у канцы чэрвеня апынуліся заблакаваныя ў пячоры на поўначы Тайланду з-за распачатых ліўняў: вада затапіла пячору і адрэзала іх ад уваходу.

Аперацыя па пошуку зніклых доўжылася дзевяць дзён, іх знайшлі 2 ліпеня. 8 ліпеня пачалася эвакуацыя. За першыя два дні выратавальных работ з пячоры выцягнулі васьмярых падлеткаў.

10.07.2018 13:25


Загрузка...
Загрузка...


cashback