АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

У Баранавічах шалёныя каты пакусалі чатырох чалавек

У суботу, 7 ліпеня, у Баранавіцкую ветлячэбніцу звярнулася жыхарка Усходняга мікрараёна горада, якую пакусаў хатні кот, распавёў Intex-press Сяргей Нікалаеў, начальнік гарадской ветэрынарнай станцыі. У жывёлы медыкі выявілі шаленства.


Жанчына расказала ветэрынарам, што кот апошнія тры-чатыры гады ні разу не выходзіў на вуліцу. Як адбылося заражэнне, пакуль дакладна невядома. Але Сяргей Нікалаеў выказаў здагадку, што крыніцай магла стаць інфікаваная мыш.

— Многія наіўна мяркуюць, што, калі жывёла не выходзіць на вуліцу, ёй нічога не пагражае. Гэта не так, — растлумачыў Сяргей Нікалаеў. — Мышы, якія часта становяцца прычынай шаленства хатніх жывёл, водзяцца нават у шматкватэрных дамах. Таму нават хатняя жывёла не застрахавана, і прышчапляць яе абавязкова.

Другі выпадак адбыўся на тэрыторыі гаражнага кааператыва ў Паўночным мікрараёне, дзе кот пакусаў трох мужчын. У яе таксама выявілі шаленства.

Па словах Сяргея Нікалаева, абедзве заражаныя жывёлы знішчаныя. А ў Баранавіцкім гарвыканкаме разглядаецца план каранцінных мерапрыемстваў, якія закрануць Усходні і Паўночны мікрараёны.


13:08 10/07/2018


Загрузка...
Загрузка...