АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

"Можа, КДБ адкажа, куды знік Захаранка"

Расследаванне знікнення Юрыя Захаранкі ў чарговы раз працягнута - да 24 верасня.

"Можа, КДБ адкажа, куды знік Захаранка"
Тэрмін папярэдняга расследавання крымінальнай справы па факце знікнення Юрыя Захаранкі працягнуты да 24 верасня 2018 года. Пра гэта кіраўніка праваабарончага цэнтра "Прававая дапамога насельніцтву" (зарэгістраваны ва Украіне) Алега Волчака апавясціў начальнік аддзела Следчага камітэта Юрый Вараўка.

- Адказ Следчага камітэта нас зусім не здзівіў. КДБ зараз дэманструе поспехі па раскрыцці карупцыйных злачынстваў, так можа Следчы камітэт перадасць справу ў КДБ? Спадзяемся, што КДБ правядзе поўнае разгляд і дасць адказ на пытанне, куды знік Захаранка, Ганчар, Красоўскі і Завадзкі?

Тым больш, што яшчэ ў 2004 годзе сваякі зніклых (і Зінаіда Ганчар, і Вольга Завадская, Святлана Завадская, Ірына Красоўская, Паганяйла, я) ужо прасілі КДБ узяць справу пад свой кантроль, паколькі пракуратура Мінска не магла расследаваць гучныя знікненні, - рассказал Алег Волчак "Беларускаму партызану".

Былы міністр унутраных спраў Юры Захаранка быў выкрадзены 7 траўня 1999 гады побач з домам, дзе ён жыў. Але толькі 17-верасня 1999 году былі ўзбуджаная крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага артыкулам 101 Крымінальнага кодэкса.

Сведкі выкрадання, якія былі знойдзеныя не следчымі органамі, а грамадскай камісіяй па пошуку зніклага генерала, сцвярджаюць, што Захаранка быў гвалтоўна вывезены некалькімі мужчынамі.

1 жніўня 2016 года Мінскі гарадскі суд адмовіў у задавальненні скаргі 92-гадовай Ульяны Захаранкі, маці экс-кіраўніка МУС Юрыя Захаранкі, аб прызнанні сына памерлым. На працягу 13 гадоў гэтым жа займаецца і жонка зніклага палітыка Вольга Захаранка.

Маці выкрадзенага палітыка Ульяна Захаранка так і не дачакалася праўды пра лёс сына - 14 мая 2018 года, на 95-м годзе жыцця Ульяны Захаранкі не стала.

19.07.2018 17:02