АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета
актуальные темы
Выдавец газэты падазрае, што да гэтага маюць дачыненьне пракрамлёўскія «фабрыка троляў» і ўзброеныя найміты «ЧВК Вагнера».

08:14 19/10/2018
27 жніўня ў Следчы камітэт выклікалі падазраваных па "справе БЕЛТА". Большасць з іх атрымалі пастановы аб часовым абмежаванні права на выезд з Беларусі.
19:57 27/08/2018

Журналістам Tut.by, БелаПАН і Deutsche Welle, якія праходзяць падазраванымі па «справе БелТА», часова забаранілі выяжджаць за межы Беларусі, піша Радыё Свабода.
16:09 27/08/2018
Гэта датычыцца ўсіх фігурантаў справы, акрамя рэдактара сайта «Беларусы і рынак» Аляксея Жукава.
15:06 24/08/2018
Следчыя вярнулі журналісту Deutsche Welle Паўлюку Быкоўскаму банкаўскія карткі яго і жонкі, забраныя пры ператрусе, паведамляе dw.com.
20:34 15/08/2018
Ліст адрасаваны "размаўлялым галовам" Следчага камітэта - Сяргею Кабаковуа і Юліі Ганчарэнка.
11:19 12/08/2018
«Справа БелТА": што гэта было і што гэта будзе?
23:50 11/08/2018
Затрыманая 7 жніўня па “справе БелТА” галоўны рэдактар партала TUT.by Марына Золатава выйшла на волю 9 жніўня. “Улічваючы актыўнае садзейнічанне расследаванню, следчы прыняў рашэнне не заключаць Марыну Золатаву пад варту”, напісана ў афіцыйным прэс-рэлізе Следчага камітэта. Такая фармулёўка яе вельмі напружвае, кажа ў размове з Еўрарадыё Марына Золатава.


15:14 10/08/2018
Пасля шматгадзіннага допыту ў Следчым камітэце галоўнага рэдактара інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Ірыну Леўшыну павезлі ў ізалятар часовага ўтрымання на вуліцы Акрэсціна. Пра гэта паведаміў яе адвакат.
20:40 09/08/2018
IT-бізнесовец Віктар Пракапеня пракаментаваў "справу БелТА" ў Facebook.
19:54 09/08/2018
Юрыст ГА "БАЖ" Алег Агееў тлумачыць асаблівасці заканадаўства, якое дзейнічае ў дачыненні да затрыманых па "справе БелТА".


14:05 09/08/2018
Вядомы эканаміст лічыць, што затрыманне журналістаў можа быць пачаткам кампаніі па захопу прыватных інфармацыйных рэсурсаў напярэдадні чарговага эканамічнага вэрхалу.
09:05 09/08/2018
Кіраўнік аналітычнага цэнтра Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў - пра тое, што самае важнае ў «справе БелТА».
07:51 09/08/2018

Як паведамляе Радыё Свабода, увечары пасля допыту ў Следчым камітэце на волю выйшлі журналісты Ігар Хмара, Марыя Сарока, Алена Маслоўская і Уладзіслаў Кулецкі. Усе яны пад  падпіскай аб неразгалошванні.

21:44 08/08/2018
Заснавальніка Tut.by Юрыя Зісера сёння выклікалі на допыт у Следчы камітэт па рэзананснай «справе БелТА». 
20:08 08/08/2018
Следчы камітэт назваў новых фігурантаў “справы БелТА” —  цяпер у гэтым спісе таксама рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова “Культура і мастацтва”, а таксама ТАА “АйТіВі”. 
19:05 08/08/2018
Ператрусы і арышты журналістаў у шэрагу незалежных СМІ ў Беларусі супярэчаць заяўленай Беларуссю палітыцы дэмакратызацыі і яе міжнародным абавязацельствам. Пра гэта паведаміла вярхоўны прадстаўнік ЕС па пытаннях знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі Федэрыка Магерыні.
13:23 08/08/2018
Пра гэта Паўлюк Быкоўскі паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

08:50 08/08/2018
Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч у інтэрв'ю Радыё "Свабода" пракаментавала ператрусы ў офісах tut.by і БелаПАН а таксама затрыманні журналістаў, якія адбыліся сёння. Нагадаем, што паводле афіцыйнай версіі гэта ўсё адбываецца ў рамках крымінальнай справы па несанкцыянаваным доступе да інфармацыі агенцтва БЕЛТА.


07:09 08/08/2018
Ператрусы, якія адбыліся 7 жніўня на офісах інфармацыйнага агенцтва БелаПАН і навінавага партала tut.by, выклікалі хуткую рэакцыю з боку Савета Еўропы. Адпаведную заяву абнародаваў Даніэль Хёльтген, афіцыйны прадстаўнік генеральнага сакратара Савета Еўропы.

18:14 07/08/2018
Палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч звязвае мінулыя сёння ператрусы ў рэдакцыях незалежных СМІ і затрыманні журналістаў з тым, што ўлады сур'ёзна занепакоеныя стратай кантролю над інфармацыйнай прасторай.
16:39 07/08/2018
Ператрусы ў офісах БелаПАН і tut.by, а таксама затрыманні журналістаў ніяк не звязаныя са свабодай СМІ ў Беларусі. Пра гэта заявіў начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі — прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз, каментуючы сітуацыю. 

16:34 07/08/2018
Скончыўся ператрус у офісе інфармацыйнай кампаніі БелаПАН.
16:18 07/08/2018
Ганна Ермачонак і Дзмітрый Бобрык таксама затрыманыя сілавікамі.
14:44 07/08/2018
Пра гэта паведаміла дачка рэдактара Tut.by Галіны Уласік Валерыя.
13:32 07/08/2018
апошнія весткі