АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета
актуальные темы
Будзе працягнута варта каля рэстарану „Поедем поедим”, – кажа сустаршныя Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец. Гэтая забаўляльная ўстанова пачала працу больш за 3 месяцы таму ў былой ахоўнай зоне мемарыялу ахвярам сталінскіх рэпрэсіяў Курапаты.
22:29 17/09/2018
Штраф памерам 30 базавых велічынь (735 рублёў) атрымаў у Менскім раённым судзе абаронца Курапатаў Дзяніс Урбановіч.
16:06 10/09/2018
Акцыі пратэсту супраць працы рэстарацыі «Паедзем паядзім» ва ўрочышчы Курапаты, дзе расстрэльвалі ахвяр сталінскіх рэпрэсіяў, будуць працягвацца, заявіла грамадзкая актывістка Ганна Шапуцька на сходзе абаронцаў Курапатаў. Мітынг з удзелам каля 80 чалавек прайшоў 9 верасьня каля ўваходу ў рэстарацыю.
17:57 09/09/2018
Паўла Севярынца, сустаршыню аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» пасля пяці гадзін утрымання ў Бараўлянскім РАУС змясцілі ў ізалятар на Скарыны. 6 верасня над палітыкам адбудзецца суд.


08:19 06/09/2018
У судзе Мінскага раёна 3 верасня адбудзецца разгляд адміністрацыйных спраў удзельнікаў акцыі пратэсту каля рэстарана «Поедем поедим» у Курапатах.
19:22 03/09/2018
Дзяніса Урбановіча, Максіма Вінярскага і Філіпа Шаўрова затрымалі ў суботу ўвечары пасля чарговага інцыдэнту каля рэстарацыі «Поедем поедим». Цяпер яны ў ізалятары часовага ўтрымання Менскага раёну.
08:21 03/09/2018
Зянон Пазьняк, які адкрыў праўду пра масавыя расстрэлы ў Курапатах, зьвярнуўся да ўдзельнікаў конкурсу Міністэрства культуры на лепшы праект помніка ва ўрочышчы.

20:17 30/08/2018
Масавы мірны сход плануецца правесці каля рэстарана "Поедем, поедим" ў нядзелю, 9 верасня. Пра гэта паведаміў сустаршыня аргкамітэту партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Павел Севярынец.
14:00 28/08/2018
Міністэрства культуры падвяло вынікі конкурсу на помнік ва ўрочышчы Курапаты — месцы масавых расстрэлаў у сталінскія часы. 

16:09 27/08/2018
Новы скандал разгараецца вакол рэстарана "Поедем поедим" каля Курапатаў. Нагодай стаў салют, які пускалі каля рэстарана ўвечары 17 жніўня. Відэа салюту размясціў у сацсетках Зміцер Дашкевіч. У каментарах Дашкевічу даслалі фотаздымкі з пустымі феерверкавымі скрынкамі каля плота рэстарана, з боку дарогі.

22:37 20/08/2018
Актывіст Зьміцер Дашкевіч апублікаваў ў Facebook відэа вясельнай гулянкі, якая адбывалася ў комплексе з рэстаранам «Поедем поедим», які адкрылі каля месца сталінскіх расстрэлаў і пахаваньняў у Курапатах.

10:02 18/08/2018
Рашэнне пра адміністратыўны арышт палітыка прыняла сёння суддзя Ала Скуратовіч. Справа разглядалася ў судзе Фрунзенскага раёну Менску.

18:40 06/08/2018
Аб гэтым на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў Павал Севярынец.

10:02 04/08/2018
Гомельскія праваабаронцы Леанід Судаленка і Андрэй Стрыжак запатрабавалі ад міністра МУС Ігара Шуневіча спыніць пераслед абаронцаў Курапат праз службу ДАІ.
09:25 04/08/2018
Два дні працягваўся разгляд адміністрацыйнай справы актывісткі Маі Навумавай у судзе Першамайскага раёна Мінска.

19:35 03/08/2018
За ўдзел у прэсавай канферэнцыі каля брамы рэстарану «Поедем поедим» у Курапатах палітыка Анатоля Лябедзьку аштрафавалі на 50 базавых велічынь. 

09:36 03/08/2018
28 ліпеня актывісты, якія дзяжураць пад варотамі рэстарана «Паедзем паядзім» у Курапатах, сутыкнуліся там з Аленай Красоўскай-Каспяровіч. Жанчына, якая сама сябе называе праваабаронцай, прыехала паесці. Скончылася ўсё сваркай з актывістамі і разборкамі з праваахоўнікамі. 
20:04 30/07/2018
У Курапатах сёння пройдзе супольная малітва, якая пачнецца ў 19.00. Збор удзельнікаў акцыі прызначаны на 18.00 ля камяня на Курапацкай Галгофе, паведаміў Радыё Свабода кіраўнік Руху салідарнасці “Разам!” Вячаслаў Сіўчык.

15:55 29/07/2018
Еўрарадыё падрыхтавала для вас кароткі суб’ектыўны пераказ таго, пра што напісаў Зянон Пазняк. З рысункамі і каментарамі.

20:09 24/07/2018
Вольга Мікалайчык, Леанід Кулакоў і Мая Навумава знаходзяцца ў ізалятары на Акрэсьціна. Пра гэта Свабодзе паведаміў Павал Севярынец.
22:04 19/07/2018
Адміністрацыя рэстарацыі распаўсюдзіла прэс-рэліз, у якім паведамляецца, што 20 ліпеня а 12:00 Леанід Зайдэс зробіць заяву датычную сваёй рэстарацыі.
21:05 19/07/2018
Гарадзенскі журналіст Дзяніс Івашын высветліў новыя факты ў справе ўладальнікаў гэтак званага «Бульбаш-хола».
16:24 19/07/2018
Каля сталічнага рэстарана “Гранд Кушавель” супрацоўнікі міліцыі 19 ліпеня прыблізна ў 14 гадзін затрымалі актывістаў абароны Курапат Леаніда Кулакова, Вольгу Нікалайчык і Маю Наумаву.

15:17 19/07/2018

Пачатак ліпеня выдаўся для прапаршчыка міліцыі Міхаіла Грамыкі гарачым ва ўсіх сэнсах. 3 ліпеня яго, супрацоўніка цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, звольнілі з працы, 4 ліпеня — узялі пад варту, а на наступны дзень — асудзілі на 10 сутак. Прычынай стала тое, што 44-гадовы Грамыка прыехаў у Курапаты, каб падтрымаць пратэстоўцаў каля рэстарана «Паедзем паядзім».

 


19:40 18/07/2018
Абаронцы Курапатаў абвясцілі пра шырокую кампанію байкоту рэстарана "Поедем поедим". Пра гэта сустаршыня аргкамітэта партыі БХД Павел Севярынец заявіў на імправізаванай прэс-канферэнцыі 18 ліпеня. 

14:58 18/07/2018
апошнія весткі