АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Дзякуй гэб’ю за новую гуму! 16.12.2016 7


Ад імя РПГ Малады Фронт і Сяргея Пальчэўскага хачу падзякаваць гэбэшным правакатарам за чатыры прарэзаныя колы на машыне Сярогавых бацькоў. Гэта барбарская выхадка гэб’я натхніла мяне зьвярнуцца да беларускага народа па дапамогу, хаця Сярога мяне і адгаворваў: “Кінь, - гаварыў, - што мы там зьберамо?” Але неабходныя сродкі на гуму мы сабралі за першыя суткі. Агулам жа пад час кампаніі “На колы і сьцягі!” нам, нават без ніякіх краўндфандынгавых пляцовак, ахвяравалі больш 700 даляраў! Зь іх 200уа пайшло на новую гуму і за 500 РПГ МФ ажыцьцяўляе сваю сьцяганосную барацьбу далей!

Дык дзякуй гэбэшным правакатарам за тое, што Шэры нарэшце замяніў лысую гуму на навюсенькую! Дзякуй гэб’ю за тое натхненьне, пасродкам якога патрыёты  ахвяравалі за паўтысячы наверх патрэбнага на гуму – сьцягоў цяпер будзе мора!

Гума набыта са страхоўкаў ад праколаў і парэзаў, а ў дадатак Сяргей выстаўляе ў вакно камеру назіраньня. Ласкава запрашаем чэкістых пад па’езды нашых дамоў – і гуму можна новую паставіць, і сотні сьцягоў нашыць!


Усіх тых, хто яшчэ не пасьпеў ахвяраваць свае кроўныя на сьвятую справу сьцяга, сьпяшаюся супакоіць: кампанія “На колы і сьцягі” будзе працягвацца да самага вяртаньня бел-чырвона-белага сьцяга на дзяржаўны пасад! Вы можаце ахвяраваць #наколыісьцягі наступным чынам:

1. На нумар Вэлкам +375447556990

2. На картку Беларусбанка 4255 2005 7898 5517  (дзейсна да 05.19)

3. На Арт-сядзібу (пр-т Незалежнасці, д. 58, оф. 430) ў скрынку “На колы і сьцягі!”


Бо нагадваем вам, што дзейнасьць Маладога Фронту ажыцьцяўляецца толькі за кошт складак чальцоў арганізацыі і ахвяраваньняў прыхільнікаў. Нашу працу вы заўсёды можаце назіраць на праспэктах, у метрапалітэнаўскіх пераходах, на галоўных старонках незалежных і залежных СМІ. Будзьма разам: хто справай, хто грашыма, хто рэпостам – і мы пераможам! Жыве!


Тры “бо” 13.12.2016 16

Сябры, што нам з вамі рабіць, каб бел-чырвона-белы сьвяты наш сьцяг лунаў па-над Беларусьсю?! Нам з вамі трэба скідвацца! Нам трэба скідвацца, бо:

1. Бо радыкальная палітычная групоўка (РПГ) Малады Фронт рэалізуе сваю дзейнасьць толькі за кошт складак сяброў РПГ і ахвяраваньняў прыхільнікаў РПГ.

2. Бо РПГэшная дзейнасьць зьвязана з неблагім супрацівам спецслужбаў і пятай калоны – Сярогу Пальчэўскаму прарэзалі ўсе 4 колы на машыне – і ці не дапаможам мы яму?

3. Бо салідарнасьць – гэта наша моц, а наша моц – гэта наша перамога, а наша перамога - гэта бел-чырвона-белы сьцяг на ўсіх дзяржбудынках Беларусі!



Для ахвяраваньняў вы можаце напісаць мне прыватна ў фэйзбук ці пералічыць сродкі наступным чынам:

1. На тэл. +375447556990

2. На картку Беларусбанка 4255 2005 7898 5517

3. На Арт-сядзібе ў скрынку з надпісам: “На колы і сьцягі!”

ЗаЖыве Беларусь! 13.12.2016

Ты хочаш каб праспекты нашых гарадоў патаналі ў бел-чырвона-белых сьцягах?

Ты хочаш, каб Сярога Пальчэўскі (Siarhei Palcheuski) памяняў лысую парэзаную гуму?

Ты хочаш, каб пятая калона ў Беларусі грызла свае локці?

Дык далучайся: хто справаю, хто талерамі, хто рэпостамі - і заЖыве Беларусь!


Што мы ведаем пра гераізм? 26.09.2016 11

Для моладзевага аб’яднаньня што ўласьціва перадусім? Уласьціва ахвярнасьць, гераізм. "Малады і гарачы", - кажуць у народзе. Сапраўды, дзе тая рэвалюцыя, якую рабіла ня моладзь? Дзе тыя перамены, якія рухаліся пенсіянерамі? Выйсьці на плошчу, узьняць сьцяг, скінуць помнік істукану - за ўсім моладзь.

Але, на жаль, часта так бывае, што гэтым усё і абмяжоўваецца. Як толькі надыходзіць час сістэмнай карпатлівай працы, запал моладзевы кудысьці зьнікае, а потым зьнікае і сама моладзь. Я неяк прыйшоў да высновы, што мо па гэтай прычыне і нарадзілася мудрасьць: "Рэвалюцыю робяць адны, а пладамі яе карыстаюцца іншыя". Каб рэвалюцыю рабіць і яе вынікі ў правільнае рэчышча накіроўваць, трэба апроч сьвяточнага гераізму быць падрыхтаванымі да гераізму штодзённага - цяжкай карпатлівай працы, якая не заўсёды атаясамліваецца з гераізмам, але насамрэч ім і ёсьць.

І вось я рады напаткаць яшчэ двух герояў, прыклад якіх пераконвае: ёсьць каму ў Беларусі ўладкоўваць плады рэвалюцыі. 23 верасьня ў свой дзень народзінаў Мікіта Наглін прыйшоў з працы і вырашыў сьвяточна адсьвяткаваць народзіны - пайшоў у пераход зьбіраць подпісы за #нашсцяг 26 верасьня Арцём Леўчанка вярнуўся з вучобы і прыняў валявое рашэньне адсьвяткаваць дваццацігадовы юбілей - пайшоў у пераход зьбіраць подпісы і атрымаў у якасьці падарунка свой першы мусарскі пратакол. Мяркую, гэта з шэрагу тых падарункаў, якія перадвызначаюць жыцьцё.

Дык што мы ведаем пра сапраўдны гераізм? Гераізм, гэта калі Siarhei Palcheuski едзе пад Ветку капаць акопы, а потым стаіць вечарамі ў пераходзе і зьбірае па 40 подпісаў у гадзіну за сьвяты наш бел-чырвона-белы сьцяг. Гераізм, гэта калі маладафронтаўцы ў свой дзень народзінаў прыходзяць з працы ці вучобы і ідуць у пераход, каб хоць і пад пагрозай перасьледу, але тлумачыць моладзі, што наш сапраўдны сымбаль - гэта не бесаўскі чырвона-зялёны, а хрысьціянскі бел-чырвона-белы сьцяг. І мы пэўныя, што дзякуючы такім героям сьцяг вернецца, што перамены прыдуць, што плады рэвалюцыі будзе каму накіроўваць у правільнае рэчышча.

Што мы ведаем пра гераізм? Але ён ёсьць. Дык далучайся, будзь героем і ты!



чытаць іншыя навіны