АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Аляксей Матвейчук: Не дзяржава, а банда

Аляксей Матвейчук: Не дзяржава, а банда
09.11.2018
Усё пазнаецца ў параўнанні, упэўнены 92-гадовы жыхар Кобрыншчыны Аляксей Матвейчук.

За доўгае жыццё яму прыйшлося пажыць пад польскай, нямецкай, савецкай і беларускай уладамі. 
Самую нізкую адзнаку пажылы чалавек, які да гэтага часу захаваў ясны розум і выдатную памяць, паставіў бальшавікам і цяперашняй уладзе, як спадкаемцы савецкай. 

Аляксей Матвейчук прыгадвае пачатак Другой сусветнай вайны і прыход Саветаў: 

– Быў загад палякам не ваяваць з расейцамі, здавацца ў палон. А гэта ўсатая зараза аб’явіла, што палякаў трэба забіваць. Калі месяцы два мінула, то ўжо чакалі немца. Немец прыйшоў, яго сустракалі жанчыны, якія выйшлі і махалі хусткамі, а тыя з танкаў махалі ў адказ. Спадар Матвейчук канчаткова зняверыўся ў савецкай уладзе, калі ў 1945 годзе амерыканцамі былі вызвалены савецкія вязні, якіх пад слова гонару савецкі афіцэр пераканаў у далейшай амністыі і бяспецы. 


Праз ноч іх на 25 гадоў накіравалі ў Магадан: – Хто быў там тыя 25 гадоў, усе вярнуліся і паўміралі, бо былі хворыя на туберкулёз. 


Па словах Аляксея Матвейчука, беларуская ўлада абрабавала яго, калі аддала толькі 10-ю частку ад выплачаных немцамі грошай за прымусовую працу ў Нямеччыне:

 – Трэба было даваць маркі праз амбасаду, а яны далі бандыту ў рукі. Не дзяржава, а банда. У сваім жыцці ён хацеў як найменш залежыць ад улады. Пабудаваў два дамы, першы ў вобласці меў “Харлей” і новы “Масквіч”. Забяспечваў сваю сям’ю і дапамагаў людзям. А яшчэ Матвейчук быў неблагім мастаком, яго карціны ў зробленых ім рамах, раскупаліся мясцовымі жыхарамі.
паводле Беларускае радыё Рацыя


Дата стварэння навіны 09.11.2018

Возврат к списку