АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Генадзь Фядыніч: „Справа прафсаюзаў” так проста для ўлады не пройдзе

Генадзь Фядыніч: „Справа прафсаюзаў” так проста для ўлады не пройдзе
12.10.2018
9 лістапада адбудзецца разгляд апеляцыі Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча на прысуд, які абвясцілі ім 24-га жніўня. А гэта 4 гады “хатняй “хіміі”.

Лідар прафсаюзу РЭП Генадзь Фядыніч у інтэрв’ю нашаму радыё заявіў, што дзяржава дарэмна абвясціла такі беспадстаўны прысуд — палітычная афарбоўка справы відавочная для замежных прафсаюзаў і палітыкаў. А пакуль кіраўнік РЭП наведвае беларускія рэгіёны, каб ладзіць там сустрэчы з мясцовым актывам прафсаюзу. 

— Гэта планавыя паездкі. Павінна быць адваротная сувязь, каб людзі ведалі, што адбываецца ў прафсаюзе наогул, а мы ведалі, што адбываецца наогул у Воршы. Каб не было такіх момантаў, што людзі праходзяць, нічога не бачаць, а гэта мае вялікую рацыю.  Таксама плануем наведаць Гомель, Бабруйск і Магілёў, каб сустрэцца з мясцовым прафсаюзным актывам і там. 

- З якімі пытаннямі, ужо ведаючы пра прысуд, да Вас звярталіся калегі? 

- Людзі разумеюць, што гэта палітычная справа, безумоўна накіраваная на тое, каб стрымліваць працу прафсаюзаў. Але ж гэта нікому не ўдасца. Прафсаюз – гэта не я. Прафсаюз – гэта людзі. Ім патрэбны прафсаюз, яны яго стваралі, яны будуць у ім працаваць. 

- Напярэдадні вашае імя і імя Ігара Комліка прагучала ў Жэневе падчас дакладаў па правах чалавека ў Беларусі. Наколькі гэта неабходная падтрымка вам? 

-Гэта толькі першыя крокі. Яны будуць і далей. Я ўпэўнены, што будуць крокі і з Міжнароднай арганізацыі працы, і з Еўразвяза. Я ўпэўнены, што „справа прафсаюзаў” так проста для ўлады не пройдзе. Не трэба было гэтага рабіць. Цяжка сказаць, але гэта не будуць  падарункі.



Дата стварэння навіны 12.10.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку